wd wp Пошук:

Віктар Міхайлавіч Ананіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ананіч. Віктар Міхайлавіч Ананіч (нар. 5 чэрвеня 1963, Бабруйск Магілёўскай вобласці) — беларускі фінансіст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Мінскі фінансава-эканамічны каледж па спецыяльнасці Банкаўская справа, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці Фінансы і крэдыт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці Фінансавы і банкаўскі менеджмент.

У банкаўскай сферы з 1995 года з пасады эканаміста філіяла № 302 АКБ Пріорбанк у г. Бабруйску.

Працаваў намеснікам кіраўніка філіяла, начальнікам аддзела аддзялення ГУ Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці ў г. Бабруйску, начальнікам упраўлення эканомікі Бабруйскага гарвыканкама, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска.

У ААТ «ААБ Беларусбанк» з 27 снежня 2006 года, даты ўступлення на пасаду дырэктара філіяла № 703 у г. Бабруйску. У снежні 2011 узначаліў філіял № 700 — Магілёўскае абласное ўпраўленне.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[3].

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі ААТ «ААБ Беларусбанк» і мясцовых органаў улады[4].

Зноскі

  1. 1 2 http://sovrep.gov.by/ru/senators-ru/view/ananich-viktor-633/
  2. https://belarusbank.by/en/about_bank/10523
  3. Ананич Виктор Михайлович Архівавана 21 кастрычніка 2020.
  4. Ананіч Віктар Міхайлавіч(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў