wd wp Пошук:

Віктар Афанасьевіч Ракаў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ракаў, значэнні. Віктар Афанасьевіч Ракаў (22 студзеня 1935, Целяшы, Слаўгарадскі раён — 2000) — беларускі паэт .

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Целяшоўскую СШ (1953), фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педінстытута (1958), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1971). Настаўнічаў у Целяшоўскай (1958—1960), Рэчкаўскай (1960—1965) сярэдніх школах на Магілёўшчыне. Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Магілёўскага раённага радыёвяшчання (1965), загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела шклоўскай раённай газеты «Ударны фронт» (1965—1969), літсупрацоўнікам газеты «Звязда» (1969—1975), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1975—1982). У 1982-? гг. адказны сакратар часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 г. Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Творчасць

Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца ў студэнцкія гады. Першы верш надрукаваў у газеце «Магілёўская праўда». Паэзія В. Ракава прысвечана вёсцы, бацькоўскай зямлі, сялянскай працы (зборнікі «Вернасць», «Акно ў зялёны сад»). Пісаў пра пераемнасць пакаленняў («Пазыўныя», «Песня і памяць», «І сноп, і птах, і я»), пра гераізм нашых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, захапляўся прыгажосцю прыроды, кахання. Тэма любві да Радзімы, сыноўняй вернасці Магілёўшчыне, Прысожжу. Пісаў таксама нарысы, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі.

Зноскі

  1. http://lib-slavgorod.mogilev.by/database/writers.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта