Віктар Аркадзевіч Міхадзюк (нар. 2 мая 1960, в. Халькі, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык.
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), уваходзіў у склад Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[1].
Займаў пасаду намесніка старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Пазней працаваў дырэктарам РЦАП коннага спорту і конегадоўлі.