wd wp Пошук:

Віктар Антонавіч Ламака

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ламака.Віктар Антонавіч Лама́ка (29 жніўня 1910, Дубіцкая Слабада, Мінскага раёна — 5 сакавіка 2001, Глыбокае) ― заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, заснавальнік Глыбоцкага дэндрарыя.

Біяграфія

Выхоўваўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пасля школы вучыўся ў Магілёўскім землеўпарадкавальным тэхнікуме, у Гомельскім лесатэхнічным інстытуце.

Ваяваў у Чырвонай Арміі, атрымаў раненне недалёка ад Берліна.

Пачаў працаваць у кастрычніку 1945 года ў Глыбоцкім лясгасе. У 1977 годзе за арганізацыю і вырошчванне пасадачнага матэрыялу і стварэнне лесанасенных плантацый В. А. Ламака быў узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, а ў 1983 годзе — другім медалём, як стваральнік дэндралагічнага сада. У 1986 годзе па просьбе настаўнікаў Слабадской СШ Шаркаўшчынскага раёна ён распрацаваў праект міні-дэндрасада памяці І. П. Сікоры[1].

У 1990 годзе В. А. Ламака выдаў аўтарскую кнігу «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса». Вынікам творчай працы стаў фотаальбом «Глыбоцкаму вопытнаму лясгасу — 60 год», у які ўвайшло каля 300 здымкаў розных гадоў з апісаннем асноўных этапаў развіцця лясгаса і яго дасягненні за гэты перыяд.

Пры лясгасе створаны музей прыроды, дзе значная частка экспазіцыі прысвечана дзейнасці Віктара Антонавіча[2]

Зноскі

  1. Он памятник себе воздвиг… но не простой, а дендрологический(нявызн.) (недаступная спасылка). Аргументы и факты в Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  2. Ламака Віктар Антонавіч(нявызн.). Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Лесаводы СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Глыбокім
Катэгорыя·Лесаводы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе