wd wp Пошук:

Віктар Андрэевіч Лісковіч

Віктар Андрэевіч Лісковіч (нар. 4 верасня 1960, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 верасня 1960 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-акушэр-гінеколаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Кандыдат медыцынскіх навук.

Працаваў урачом-акушэрам-гінеколагам, загадчыкам аддзялення Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Гродзенскай вобласці; намеснікам начальніка лячэбнага аддзела — галоўным акушэрам-гінеколагам упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр».

З’яўляўся дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Прызнаны лепшым кіраўніком у сферы аховы здароўя Гродзенскай вобласці за 2006 год.

Імя В. А. Лісковіча ў 2010 годзе ўнесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці, а ў 2011 годзе — у Вялікую міжнародную энцыклапедыю «Лепшыя людзі».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

У 2014—2019 гадах — намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У 2019 годзе быў абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і стаў старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 1 падручніка, 8 манаграфій, 6 вучэбных дапаможнікаў.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «90 год на варце граніцы», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», медалём ордэна свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы, памятным медалём Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мае нагрудныя знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «За заслугі ў развіцці галіновага прафсаюзу», «90 гадоў крымінальнаму вышуку МУС Рэспублікі Беларусь», «140 гадоў пажарнай службе г. Ваўкавыска», «За службу па выкананні закона», «20 год упраўленню ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь», «За заслугі» УАЗ «ГАКПЦ».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»