.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялевіч. Віктар Іванавіч Бялевіч (10 ліпеня 1942 — 2 чэрвеня 2018[1]) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
Скончыў аддзяленне баскетбола ў БДУФК. Сам прафесійным баскетбалістам ён не стаў, аднак з 1966 года сам вельмі добра вучыў гэтаму іншых, працуючы трэнерам у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, а таксама ў пэўныя часы трэнерам розных каманд.
Пад яго кіраўніцтвам у 1996 годзе каманда РВАР стала сярэбраным прызёрам IV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод жаночых каманд.
З 1975 па 1989 год быў трэнерам БК «Гарызонт» і дырэктарам спартшколы. У 1989 годзе каманда «Гарызонт» становіцца сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР. У 1980-х гадах таксама быў трэнерам жаночай нацыянальнай каманды БССР разам з Халіпскім.
З 1999 па 2002 год — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды Беларусі. Лічыўся адным з найлепшых баскетбольных жаночых трэнераў Беларусі[2].