.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яблонскі. Віктарын Яблонскі (? — ?) — дзяржаўны службовец.
Паходзіў са шляхецкага роду Яблонскіх герба «Ясенчык». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа, стражніка новагародскага.
Земскі суддзя Слуцкага павета, у 1823 годзе — слуцкі павятовы харунжы.
Ганаровы сябра ложы Шчаслівага Вызвалення ў Нясвіжы, масон 4-й ст., непрысутны ў 1820. Сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820. Сябра ложы Святога Уладзіслава Ягайлы ў Слуцку, масон 4-й ст., 1-ы дазорца ў 1818.