wd wp Пошук:

Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драздовіч. Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч (15 жніўня 1911, вёска Навасёлкі, Капыльскі раён — 3 снежня 1942) — удзельнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1965).

Біяграфія

З жніўня 1941 года ствараў падпольныя арганізацыі ў Капыльскім раёне. З ліпеня 1942 года камандзір узвода атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады імя Варашылава Мінскай вобласці. У час карнай экспедыцыі гітлераўцаў супраць партызан у Капыльскім раёне Драздовіч узначаліў партызанскую засаду каля вёскі Клецішча. 18 партызан на працягу 4 гадзін адбілі 8 атак германскага батальёна, сарвалі намер ворага нанесці раптоўны удар па партызанскай брыгадзе, аднак былі акружаны і ўсе загінулі ў няроўным баі. Яго імем названа вуліца ў горадзе Капыль, у цэнтры саўгаса «Лясное» Капыльскага раёна пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна