wd wp Пошук:

Green card

Зялёная картка.

Green card (грын кард, зялёная картка) — ідэнтыфікацыйная картка сталага рэзідэнта ЗША, які не мае амерыканскага грамадзянства. Яна з’яўляецца доказам таго, што ўладальнік карткі мае права стала пражываць на тэрыторыі ЗША.

Назва карткі тлумачыцца тым, што раней форма (Alien Registration Receipt Card) мела зялёны колер. Цяпер форма мае назву Permanent Resident Card альбо I-551, і мае іншы колер.

Латарэя

Адзін са спосабаў атрымаць зялёную картку — праз штогадовую латарэю ўрада ЗША (Diversity Visa Program, скарочана DV-2021), якая дае пераможцам магчымасць атрымаць права на сталае жыхарства ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Штогод латарэя дае права легальнай іміграцыі ў ЗША прыкладна 50 000 чалавек з розных краін свету.

З 2004 года ўдзел у латарэі магчымы толькі праз інтэрнэт (афіцыйны вэбсайт). Падаць заяўку на ўдзел у латарэі можа любы чалавек, народжаны ў той краіне, якая мае права ўдзельнічаць у латарэі. Грамадзяне Беларусі маюць права ўдзелу ў латарэі, а, напрыклад, грамадзянам Расіі забаронены ўдзел у латарэі (спіс дазволеных краін можа змяніцца).

У 2004 годзе green card выйгралі 925 беларускіх грамадзян.

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Міграцыйнае права
Катэгорыя·Іміграцыя насельніцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Палітыка ЗША
Катэгорыя·Права ЗША