Паўднёва-ўсходняя Трансільванія ў Румыніі на сёння мае найбольшую колькасць захаваных абарончых храмаў 13—16 стагоддзяў. Тут знаходзіцца больш чым 150 добра захаваных абарончых храмаў, вельмі разнастайных па архітэктуры (усяго вядома каля 300 арыгінальных цэркваў-крэпасцей).
У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пад назвай «Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансільваніі» ўключана сем вёсак (шэсць саксонскіх і адна секейская), заснаваных трансільванскімі саксамі. Дамінантай гэтых вёсак з’яўляюцца цэрквы-крэпасці, а самі паселішчы характарызуюцца асаблівай структурай, якая захавалася з позняга Сярэдневякоўя[1].
У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключана сем вёсак:
Беларуская (Румынская) назва | Выява | Жудзец | Нямецкая назва | Венгерская назва | Асноўная выдатнасць |
---|---|---|---|---|---|
Б'ертань (Biertan) |
![]() | Сібіу | Birthälm | Berethalom | Царква-крэпасць у Б'ертані been |
Кылнік (Câlnic) |
![]() | Алба | Kelling | Kelnek | Крэпасць у Кылніку been |
Дыржыу (Dârjiu) |
Харгіта | Ders | Székelyderzs | Царква-крэпасць у Дыржыу been | |
Прэжмер (Prejmer) |
![]() | Брашоў | Tartlau | Prázsmár | Царква-крэпасць у Прэжмеры been |
Саскіз (Saschiz) |
![]() | Мурэш | Keisd | Szászkézd | Царква-крэпасць у Саскізе been Сялянская крэпасць у Саскізе |
Валеа-Війлор (Valea Viilor) |
Сібіу | Wurmloch | Nagybaromlak | Царква-крэпасць у Валеа-Війлоры been | |
Віскры (Viscri) |
![]() | Брашоў | Weißkirch | Fehéregyháza | Царква-крэпасць у Віскры been |
Саксонскія вёскі Трансільванія ўзніклі ў 12 ст., калі каралі Венгрыі пасялілі тут нямецкіх каланістаў. Яны мелі асаблівы статус сярод навакольнага насельніцтва, і іх культура захавалася і развілася, утварыўшы вельмі моцную супольнасць хутаран, рамеснікаў і крамнікаў. Жывучы на землях, дзе пастаянна вісела пагроза асманскіх і татарскіх нашэсцяў, яны будавалі крэпасці розных памераў. Самыя важныя мястэчкі былі поўнасцю ўмацаваныя, а меншыя супольнасці рабілі ўмацаванні вакол царквы, дзе яны дабудоўвалі абарончыя вежы і сховішчы, каб захоўваць сваё дабро і трымаць доўгія аблогі.
Мясцовасць у паўднёвай Трансільваніі ўяўляе сабою плато, перасечанае шырокімі далінамі разнастайных малых рэк, якія ўпадаюць у большыя, такія як Олт, Мурэш, Тырнава. Паселішчы прыладжваюцца пад мясцовасць. Так, вёскі ў далінах развіваліся ўздоўж адной ці дзвюх цэнтральных вуліц, тады як вёскі на адкрытай плоскай мясцовасці мелі больш свабодную радыяльную структуру. Меркаванні бяспекі і традыцыі саксонскіх насельнікаў абумовілі кампактнасць гэтых вёсак.
Галоўны элемент — царква, размешчаная па сярэдзіне мястэчка. Можна сустрэць розныя тыпы ўмацаванняў: невялікая крапасная агароджа вакол царквы, рад умацаванняў вакол царквы ці сапраўдная крэпасць з некалькімі крапаснымі сценамі з царквою па сярэдзіне. Цэрквы прыстасаваныя для абарончых функцый. Усе яны ўяўляюць сабой альбо раманскія базілікі, альбо аднанефныя познегатычныя цэрквы. Цэрквы часта ўключаюць мноства дапаўненняў, узрост якіх можа ляжаць у прамежку ад часу збудавання цэркваў (Позняе Сярэдневякоўе) да 16 ст. Многія цэрквы таксама ўключаюць барочныя элементы, якія з’явіліся, калі гэты стыль распаўсюдзіўся ў рэгіёне.
Амаль ва ўсіх выпадках цэрквы размяшчаюцца ў зручных для абароны месцах, як правіла на вяршыні пагорка. Элементы ўмацаванняў, знойдзеныя ў галоўных гарадах вобласці, былі прыстасаваны тут і з’яўляюцца сведчаннем будаўнічых тэхналогій, якія гадамі прымяняліся саксонскай супольнасцю. Некаторыя крэпасці мелі назіральныя вежы, некаторыя з іх, будучы царкоўнымі вежамі, былі прыстасаваны пад патрэбы крэпасці. Матэрыялы былі традыцыйныя — камень і чырвоная цэгла, з чырвоным гліняным чарапічным дахам — тыповая асаблівасць вобласці.
Недалёка ад царквы была галоўная плошча вёскі, ці ням.: Tanzplaz (плошча танцаў), цэнтр грамадскага жыцця. Каля крэпасці знаходзіліся толькі грамадскія будынкі: школы ці сельскі клуб. Прыходскі дом, разам з дамамі самых заможных сялян, размяшчаліся вакол гэтай плошчы. Таксама ў большасці паселішчаў збожжасховішчы знаходзіліся недалёка ад цэнтра вёскі.