wd wp Пошук:

Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даніловіч. Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч (21 лістапада 1973, Полацк) — беларускі гісторык, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (2011—2020). Кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2005).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Полацку. Скончыў Наваполацкую школу № 9 (1991), Беларускі дзяржаўны універсітэт ім. М. Танка (1996), настаўнік гісторыі ў наваполацкай школе (1996), у аспірантуры па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (1996—1999). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзейнасць арганізаціі «Змагання» ў Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.)»[2]. Асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі. Начальнік Упраўлення падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ва універсітэце. З 2006 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2010 дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2009). Атрымаў медаль Францыска Скарыны (2016).

21 верасня 2020 прызначаны на пасаду рэктара Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3]. Даючы згоду на прызначэнне рэктара А. Лукашэнка з намерам абраў «гуманітарыя» Даніловіча і паставіў перад ім адмысловую задачу[4].

Навуковая дзейнасць

Намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Гістарычна-археалагічныга зборнік», член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці нацыянальнай акадэмiі наук Беларусi. Серыя гуманітарных наук», член рэдакцыйных саветаў часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства» і «Беларускага гістарычнага часопіса».

Сфера навуковых інтарэсаў: беларускі палітычны і культурны нацыянальны рух у Заходняй Беларусі 1921—1939 гг. Аўтар больш за 100 прац (шмат у чым у суаўтарстве)[5], з іх асноўныя:

Гістарычныя погляды

Лічыць, што неабходна «выпрацаваць свой, беларускі погляд на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага… менавіта ў перыяд існавання ВКЛ склалася беларуская народнасць, менталітэт …»[6].

20 жніўня 2020 года выказаў свой погляд на бела-чырвона-белы сцяг. Ён адзначыў, што сцяг выкарыстоўваўся беларускімі калабарантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны:

«Варта задумацца, да чаго вядзём з гэтым сцягам. Па сутнасці, калі мы станем на пазіцыі беларускіх нацыянальных калабарацыяністаў, то … яны хацелі стварыць нейкую беларускую дзяржаву, але стварыць пад нямецкім пратэктаратам. Размова нават не ішла, каб стварыць незалежную дзяржаву. Гэта значыць, апрыёры гаворыцца пра тое, што трэба рухацца пад гэтым сцягам да нейкага пратэктарату са знешняга боку»[7]. (руск.) 

У лютым 2021 года заявіў, што ўпершыню Беларусь была аб’яўлена менавіта пад гэтым сімвалам, але паўнавартаснай дзяржавай, на яго думку, так і не стала:

«Сама гісторыя значна дыскрэдытавала гэты сімвал. Склалася так, што стваральнай функцыі, нейкіх станоўчых, знакавых для беларусаў момантаў пад гэтым сцягам не адбывалася. Так, у першай палове 1990-х гэта быў дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Але гэта быў вельмі цяжкі перыяд, калі станоўчыя падзеі проста адсутнічалі»[8].

Зноскі

  1. https://www.dgo-online.org/site-dgo/assets/files/4396/mitglieder_kommission.pdf Праверана 16 лютага 2021.
  2. В. Данилович Деятельность организации «Змаганне» в Западной Беларуси (1927―1930 гг.). Автореферат. Человек и наука.
  3. «Ён заўсёды быў шэрым, флюгерным»: што кажуць пра новага рэктара Акадэміі кіравання Даніловіча // nashaniva.by 21 верасня 2020
  4. Лукашэнка выказаўся аб вышэйшай адукацыі і патрыятызме… // nashaniva.by 21 верасня 2020
  5. Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч. Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук.
  6. Вячаслаў Даніловіч: Патрэбен свой, беларускі погляд на гісторыю ВКЛ. БЕЛТА. Навіны Беларусі.
  7. Над символикой так называемых мирных протестов настоятельно рекомендуют сегодня задуматься историки // tvr.by/news 20 жніўня 2020
  8. Рэктар Акадэміі кіравання пра нацыянальны сцяг: Стваральнай функцыі пад гэтым сцягам не адбывалася // nn.by 19 лютага 2021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных