Вярхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вярхоўе.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. 12 кастрычніка 1929 года ўзбуйнены за кошт далучэння тэрыторыі скасаванага Чаркаскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1038 чалавек[1], з іх 95,2 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[2].