wd wp Пошук:

Вялікі перапынак

«Вялікі перапынак» (руск.: Большая перемена) — савецкі чатырохсерыйны мастацкі тэлевізійны фільм, зняты ў 1972—1973 гадах рэжысёрам Аляксеем караневым па матывах аповесці Георгія Садоўнікава «іду да людзей». Прэм’ера фільма на ТБ адбылася 29 красавіка 1973 года.

Сюжэт

Самалюбства Нестара Пятровіча Северава, маладога гісторыка, ганарлівага сваімі, як ён думае, глыбокімі ведамі, абражана тым, што на ўступным экзамене ў аспірантуру яго абыйшла любімая дзяўчына Паліна. У прыкрасці ён парывае з Палінай і сыходзіць у добраахвотную «спасылку» — настаўнікам у вячэрнюю школу. Он становіцца класным кіраўніком 9 «а». Аказалося, што выкладаць школьныя дысцыпліны вельмі розным дарослым людзям, большасць з якіх старэйшыя за самога выкладчыка, не так-то проста, асабліва калі некаторыя з іх не хочуць вучыцца. Некаторыя дарослыя, здавалася б, вучні дастаўляюць свайму класнаму кіраўніку масу клопатаў. У давяршэнне да ўсіх праблем, у новага настаўніка улюбляецца вучаніца Нэлі Леднева, бацька якой вучыцца ў тым жа класе.

У ролях

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінакамедыі СССР
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Фільмы 1973 года
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Фільмы студыі «Масфільм»
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 1972 года
Катэгорыя·Фільмы СССР
Катэгорыя·Фільмы СССР 1973 года