wd wp Пошук:

Вялікі Сфінкс

Вялікі Сфінкс

Вялікі Сфінкс на заходнім беразе Ніла ў Гізе — найстаражытнейшая на Зямлі захаваная манументальная скульптура.

Высечаная з маналітнай вапнавай скалы ў форме каласальнага сфінкса — леў, які ляжыць на пяску, асобе якога — як здаўна прынята лічыць — нададзена партрэтнае падабенства з фараонам Хефрэнам (каля 2575—2465 гг. да н. э.), пахавальная піраміда якога знаходзіцца паблізу.

Гіганцкая статуя з целам льва і галавой чалавека сядзіць перад Вялікімі пірамідамі Гіза, гледзячы з Егіпта на ўсход уздоўж 30-й паралелі. Яна высечана з вапняковага маналіту, які ўтварае скальную аснову плато Гізы, і мае памеры 72 метры ў даўжыню, 11,5 метры ў плячах і 20 метраў у вышыню. Паміж пярэднімі лапамі некалі размяшчалася невялікае свяцілішча.

Афіцыйна лічыцца, што ўзрост «бацькі жаху» набліжаецца да 5 тыс. гадоў, і адносіцца ён да IV дынастыі фараонаў. Аднак у тэкстах Старажытнага царства няма аніводнай згадкі пра яго, і многія навукоўцы лічаць, што Сфінкс значна старэйшы за самі піраміды. Да такой высновы даследчыкі прыйшлі пасля таго, як у 1988 годзе японскія даследчыкі з дапамогай рэхалакатараў паказалі, што апрацаваны камень скульптуры значна старэйшы за ўзрост блокаў пірамід. Акрамя таго, праведзеныя ў пачатку 1990-х гадоў гідралагічныя даследаванні выявілі сляды эрозіі ад магутнага патоку вады ля асновы пастамента статуі, і брытанскія геафізікі ацанілі ўзрост эрозіі ў 10-12 тысячагоддзяў.

Электронная апаратура паказала наяўнасць пад левай лапай каменнай статуі вузкага тунэлю, які вядзе да піраміды Хефрэна. Ён пачынаецца на глыбіні двух метраў і сыходзіць нахільна ўніз. Далей прасачыць яго ход аказалася немагчыма з-за адсутнасці на дадзены момант неабходнага для такіх даследаванняў абсталявання. Паводле некаторых гіпотэз, у тэарэтычна існуючых падземных галерэях пад помнікам можа знаходзіцца бібліятэка, якая ўтрымлівае сапраўдныя веды аб светабудове і гісторыі ўзнікнення чалавецтва. Аднак сапраўднае прызначэнне міфічнай істоты навука растлумачыць пакуль не можа, а значыць, загадку Сфінкса яшчэ толькі трэба будзе раскрыць будучым пакаленням[1].

Зноскі

  1. http://itar-tass.com/kultura/1409197

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Егіпце
Катэгорыя·Плато Гіза
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Скульптура Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта