wd wp Пошук:

Вялікая панда

Вялікая панда, або бамбукавы мядзведзь (Ailuropoda melanoleuca) — млекакормячае сямейства мядзведзевых са своеасаблівай чорна-белай афарбоўкай поўсці, якая валодае некаторымі прыкметамі янотаў. Вялікія панды насяляюць горныя рэгіёны цэнтральнага Кітая: Сычуань і Тыбет. З другой паловы XX стагоддзя панда стала чымсьці накшталт нацыянальнай эмблемы Кітая.

Кітайская назва азначае «мядзведзь-кот». Яго заходняе імя паходзіць ад малой панды. Раней яго таксама называлі плямістым мядзведзем (Ailuropus melanoleucus).

Вынікі секвеніровання паказалі, што старажытныя асобіны панд адрозніваліся ад цяперашніх. Мяркуецца, што продкі існуючых панд і старажытных пачалі адрознівацца паміж сабой з 227 тыс. гадоў да 144 тыс. гадоў таму[1].

Зноскі

  1. zviazda.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мядзведзевыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Эндэмікі Кітая
Катэгорыя·Уразлівыя віды