wd wp Пошук:

Вялікая Фатра

Вялі́кая Фа́тра (славацк.: Veľká Fatra) — горны масіў у паўночнай Славакіі, частка Фатранска-Татранскай вобласці. Найвышэйшы пункт — гара Острэдак (1592 м). Цікава, што Вялікая Фатра ніжэй за Малую.

У 1971 годзе тэрыторыя Вялікай Фатры была абвешчана запаведнікам, а з 1 красавіка 2002 года з’яўляецца Нацыянальным паркам. На тэрыторыі запаведніка расце каля 1000 відаў рэдкіх раслін, тут самая вялікая цісавая рошча ў Еўропе. Амаль 90 % тэрыторыі пакрыта букам, піхтай, таксама сутракаецца елка.

Значная частка хрыбта складзена з розных мезазойскіх пародаў. Цэнтральная частка складаецца са сланцаў, паўднёвая і паўднёва-заходняя з вапняка і даламіта.

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Карпаты