Вялікае Кама́рына, Камарын[2] — возера ў Беларусі, у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, на левабярэжнай пойме ракі Дняпро, за 1 км у напрамку на ўсход ад горада Рагачоў.
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня возера 2,4 км, найбольшая шырыня 0,1 км, даўжыня берагавой лініі каля 5,1 км. Катлавіна значна выцягнутая, старычнага тыпу. Берагі нізкія. У паўночна-заходняй частцы возера ручаём злучаецца з Дняпром. Праз Вялікае Камарына пралягае аўтамабільная дарога Р43.