Вя́зенская[1][2], Вязынь[2], Разанка[2] — рака ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уса (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 24[1] (20[2]) км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Арэхаўская[2]. Упадае ва Усу прыкладна за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Уса. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча каналізаванае ад вёскі Лабады да вусця. Каля вёсак Грынькова і Чыкі на рацэ сажалка.