wd wp Пошук:

Вэлыка Багачка

Вэлыка Багачка[1] (укр.: Велика Багачка) — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Вэлыкабагачанскага раёна Палтаўскай вобласці Украіны, на р. Псёл (басейн Дняпра), за 18 км ад чыгуначнай станцыі Гогалева (на лініі Палтава — Рамадан). Прамысловы камбінат. Адносілася да Багацкай сотні Міргарадскага палка.

Першыя згадкі пра паселішча з’явіліся ў канцы XVI — пачатку XVII ст. На карце Гіёма дэ Баплана, створанай у XVII стагоддзі, яна пазначана як Багачка. Паселішча ўзнікла ў выніку казацкай каланізацыі.[2]

У ХІХ стагоддзі мястэчка Багачка было ў складзе Багачанскай воласці Міргарадскага павета Палтаўскай губерні[3].

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. https://ipoltavets.com/uk/eternal-yak-bagachanczi-za-spravedlyvist-borolysya-istoriya-velykoyi-bagachky
  3. Историческая информация о местечке Богачка
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта