Вэлыкапысарыўскі раён[1] (укр.: Великописарівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Сумскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Вэлыка Пысарыўка[1] (укр.: Велика Писарівка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 19666 чалавек, плошча — 830 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 14 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 39 сёлаў.