wd wp Пошук:

Вэб-дызайн

Вэб-дызайн (ад англ.: web design) — галіна вэб-распрацоўкі і разнавіднасць дызайна, у задачы якой уваходзіць праектаванне карыстальніцкіх вэб-інтэрфейсаў для сайтаў альбо вэб-дадаткаў. Вэб-дызайнеры праектуюць лагічную структуру вэб-старонак, прадумваюць найбольш зручныя вырашэнні падачы інфармацыі, таксама займаюцца мастацкім афармленнем вэб-праекта. У выніку злучэння дзвюх галін чалавечай дзейнасці дасведчаны вэб-дызайнер павінен быць знаёмым з сучаснымі вэб-тэхналогіямі і мець адпаведныя мастацкія якасці. Вэб-дызайн — від графічнага дызайна, накіраваны на распрацоўку і афармленне аб’ектаў інфармацыйнага асяродзя інтэрнэта, закліканы забяспечваць высокія спажывецкія уласцівасці і эстэтычныя якасці. Такое тлумачэнне адасабляе вэб-дызайн ад вэб-праграмавання, падкрэслівае спецыфіку прадметнай дзейнасці вэб-дызайнера, пазіцыянуе вэб-дызайн як від графічнага дызайну.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вэб-дызайн