wd wp Пошук:

Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне

Эмблема OHR

Пост Высокага прадстаўніка па Босніі і Герцагавіне (англ.: High Representative for Bosnia and Herzegovina) разам з Апаратам Высокага прадстаўніка (Office of the High Representative, OHR), быў створаны ў 1995 годзе адразу ж пасля Дэйтанскай мірнага дагавора для назірання за выкананнем гэтай дамовы. Высокі прадстаўнік і OHR рэпрэзентуюць краіны-ўдзельнікі Дэйтанскага дагавора праз Раду па выкананні Мірнага дагавора (Peace Implementation Council, PIC). Высокі прадстаўнік адначасна з’яўляецца таксама Адмысловым прадстаўніком Еўрапейскага саюза. 27 лютага 2007 года Рада па выкананні Мірнага дагавора вырашыла спыніць мандат Высокага прадстаўніка з 30 чэрвеня 2008 года. Аднак у лютым 2008 года была прынята пастанова падоўжыць мандат на няпэўны тэрмін, улічваючы яго станоўчыя вынікі.[1] Усе Высокія прадстаўнікі былі з краін Еўрасаюза, а іх паўнамоцтвы былі атрыманы ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Спіс Высокіх прадстаўнікоў

Нататкі

  1. Press conference by the High Representative Miroslav Lajcak following the Peace Implementation Council Steering Board session in Brussels on 26-27 February 2008 Архівавана 24 верасня 2015.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Еўрапейскага саюза
Катэгорыя·Боснія і Герцагавіна