wd wp Пошук:

Вылча

Жудзец Вылча (рум. Judeţul Vâlcea) — румынскі жудзец у рэгіёне Валахія.

Геаграфія

Плошча жудзеца займае 5765 км².

На поўдні жудзеца знаходзяцца горныя масівы Паўднёвых Карпатгары Фэгэраш рус. на ўсходзе, якія дасягаюць вышыні 2200 м, і горы Лотру вышынёй да 2000 м на захадзе жудзеца. Ва ўсходняй частцы жудзеца, з поўначы на поўдзень, цячэ рака Олт.

Мяжуе з жудзецамі Арджэш рус. — на ўсходзе, Горж рус. і Хунедаара рус. — на захадзе, Сібіў рус. і Альба рус. — на поўначы і Долж рус. і Олт рус. — на поўдні.

Насельніцтва

У 2007 годзе насельніцтва жудзеца складала 411 576 чалавек (у тым ліку мужчынскае насельніцтва — 201 865 і жаночае — 209 711 чалавек), шчыльнасць насельніцтва — 71,39 чал./км². Паводле дадзеных Нацыянальнага інстытута статыстыкі, у 2016 годзе насельніцтва жудзеца складала 403 171 чалавек [1].

Год Насельніцтва [2]
1930 295 560
1948 341 590
1956 362 356
1966 368 779
1977 414 241
1992 438 388
2002 413 247
2004 416 908
2007 411 576
2011 355 320 [3]
2016 403 171

Адміністрацыйнае дзяленне

У жудзецы знаходзяцца 2 муніцыпія рус., 9 гарадоў бел. (тарашкевіца) і 75 камун рус..

Муніцыпіі

Гарады

Зноскі

  1. Populația României pe localități la 1 ianuarie 2016. Institutul Național de Statistică (06.05.2016).
  2. [Нацыянальны інстытут статыстыкі, 1 Архівавана 23 чэрвеня 2013 года.]
  3. “COMUNICAT DE PRESĂ 2 februarie 2012 privind rezultatele provizorii ale Recensământului Populaţiei şi Locuinţelor – 2011” Архівавана 22 красавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вылча (жудзец)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных