wd wp Пошук:

Вызваленне Парыжа

Вызваленне Парыжа (таксама вядомая як бітва за Парыж) — бітва падчас Другой сусветнай вайны на Заходнім фронце, якая доўжылася з 19 жніўня 1944 года да капітуляцыі нямецкіх акупацыйных сіл 25 жніўня таго ж года. Гэта бітва адзначыла вызваленне Парыжа і ўцёкі ўрада Вішы ў горад Зігмарынген у Германіі.

Сталічны рэгіён Францыі быў акупаваны нацысцкай Германіяй з моманту падпісання Другога Камп’енскага перамір’я ў чэрвені 1940 года, калі германская армія акупавала паўночную і паўднёва-заходнюю Францыю і калі быў створаны марыянетачны рэжым Вішы ў аднайменным горадзе ў цэнтральнай Францыі.

Вызваленне Парыжа пачалося з паўстання французскага Супраціўлення супраць нямецкага гарнізона ў горадзе. 24 жніўня 1944 года так званыя французскія ўнутраныя сілы (Forces françaises de l’intérieur, FFI) атрымалі падмацаванне ад сіл Змагарнай Францыі і ад амерыканскай арміі пад камандаваннем генерала Патана.

Гэта бітва разглядаецца некаторымі гісторыкамі як апошняя бітва ў бітве за Нармандыю, хоць у рэчаіснасці яна скончылася разгромам сіл вермахта амерыканскай арміяй пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Джорджа С. Патана і брытанскай арміяй пад камандаваннем фельдмаршала Мантгомеры ў Фалезскай аперацыі ў заходняй Францыі прыкладна ў той жа час. Вызваленне Парыжа можна разглядаць як пераходны момант ва ўварванні саюзных войскаў: ад аперацыі «Аверлорд» да пачатку агульнага маштабнага наступу, хоць такога меркавання прытрымліваецца меншая частка спецыялістаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Бітвы Германіі
Францыя ў Другой сусветнай вайне
Падзеі 22 жніўня
Падзеі 24 жніўня
Падзеі 21 жніўня
Бітвы Вялікабрытаніі
Падзеі 25 жніўня
Нармандская аперацыя
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Бітвы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Падзеі 23 жніўня
Падзеі 19 жніўня
Бітвы ў Францыі
Бітвы ЗША
Падзеі 20 жніўня