wd wp Пошук:

Выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта

Выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (англ.: Harvard University Press, абр. HUP) — навуковае кніжнае выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Заснавана 13 студзеня 1913 года ў Кэмбрыджы, штат Масачусетс. Член Асацыяцыі Амерыканскіх універсітэцкіх выдавецтваў. У выдавецтве ўпершыню выйшлі ў свет такія класічныя працы як «Тэорыя справядлівасці» філосафа Джона Ролза, «On Human Nature» і «The Ants» біёлага Эдварда Уілсана (абедзве яго кнігі атрымалі Пулітцэраўскую прэмію[1][2]) і «Dickinson» Хелен Вендлер[3]. З 1990 года дырэктарам выдавецтва стаў Уільям Сіслер (англ.: William P. Sisler, былы віцэ-прэзідэнт і рэдактар Oxford University Press (ЗША)[4].

Зноскі

  1. The Pulitzer Prizes: 1979 Winners(англ.) . The Pulitzer Prizes - Columbia University, New York. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2012. Праверана 7 красавіка 2012.
  2. The Pulitzer Prizes: 1991 Winners(англ.) . The Pulitzer Prizes - Columbia University, New York. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2012. Праверана 7 красавіка 2012.
  3. About Harvard University Press(англ.) . Harvard University Press. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2012. Праверана 7 красавіка 2012.
  4. A Brief History of Harvard University Press(англ.) . Harvard University Press. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 7 красавіка 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выдавецтвы ЗША
Катэгорыя·Выдавецтвы, заснаваныя ў 1913 годзе
Катэгорыя·З'явіліся ў 1913 годзе ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Універсітэцкія выдавецтвы
Катэгорыя·Гарвардскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1913 годзе