wd wp Пошук:

Вусуні

Вусу́ні, або усу́ні (кіт.: 烏孫, літаральна “унукі крумкача”) † — старажытны народ у Цэнтральнай Азіі ў 176 г. да н. э. - 938 г. н. э.

Кітайскія пісьмовыя крыніцы паведамляюць, што вусуні першапачаткова жылі на тэрыторыі правінцыі Ганьсу. У II ст. да н. э. адкачавалі на захад, дзе стварылі дзяржаву на землях сучасных Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, Казахстана і Кыргызстана з цэнтрам каля возера Ісык-Куль. Некаторы час знаходзіліся ў ваенным саюзе з гунамі. З II ст. н. э. дзяржава вусуняў страціла свой уплыў. У апошнія разы кітайскія пісьмовыя крыніцы фіксуюць іх пад 437 г. і 938 г. н. э.

Згодна кітайскім аўтарам, вусуні мелі светлыя валасы і вочы, займаліся конегадоўляй, падпарадкоўваліся святарам і агульнаму правадыру гуньмо. Сучасныя даследчыкі вызначаюць вусуняў або як індаеўрапейцаў, або як цюркаў. Мяркуецца, што пазнейшыя цюркскія плямёны і роды з назвамі асман, сары-усынь, уйсынь і інш. маглі паходзіць ад старажытных вусуняў. З вусунямі звязваюць некаторыя археалагічныя знаходкі (ювелірныя вырабы, кераміка, магільні і інш.), зробленыя ў Сіньцзяне і Казахстане.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Індаеўрапейскія народы
Катэгорыя·Гісторыя Казахстана
Катэгорыя·Зніклыя народы Азіі
Катэгорыя·Цюркскія народы
Катэгорыя·Гісторыя Кыргызстана
Катэгорыя·Старажытныя народы
Катэгорыя·Зніклыя народы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гісторыя Кітая