Вуліца Старая Альшанка — вуліца ў Гродне, Беларусь. Размешчана ў Кастрычніцкім раёне за ААТ «Хімвалакно». Вуліца знаходзіцца на тэрыторыі былой вёскі Вялікая Альшанка, уключанай у гарадскія межы Гродна.
Назва вуліцы прысвоена Гродзенскім гарадскім Саветам дэпутатаў 17 лютага 2012 года[1].