wd wp Пошук:

Змеі-яйцаеды

Змеі-яйцаеды афрыканскія (Dasypeltis) — род вужападобных змей.

Пашыраны ў Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыцы.

Апісанне

Даўжыня да 80 см. Верх цела пясчана-жоўты або бураваты, аднаколерны або з цёмным малюнкам з палос ці плям, якія часта зліваюцца ў зігзагападобную або рамбічнай формы паласу ўздоўж хрыбта.

Кормяцца птушынымі яйцамі, якія заглынаюць цалкам. У страваводзе шалупіна яйца расціскаецца ніжнімі адросткамі пазванкоў, якія ўваходзяць у яго поласць. Шалупіны выкідваюцца праз рот.

Віды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вужовыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта