wd wp Пошук:

Воўпаўская сінагога

Во́ўпаўская сінаго́га — колішняя сінагога ў мястэчку Воўпа (Беларусь), адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[1] і Усходняй Еўропе[2], шэдэўр драўлянага дойлідства[3].

Гісторыя

Сінагога пабудаваная ў першай палове XVIII стагоддзя, пасля некалькі разоў нязначна дабудоўвалася[4]. У 1929 годзе будынак быў занесены ў спіс польскіх культурных славутасцей[4]. У Другую сусветную вайну спалены нацыстамі[4].

Архітэктура

Біма Воўпаўскай сінагогі (1845)

Галоўная зала мела памер 13 × 12,80 м з купалападобнай столяй, апісанай гісторыкамі мастацтва Марыяй і Казімірам Пяхоткамі «найбольш уражвальнай з усіх вядомых драўляных столяў у Еўропе»[5]. Гэта тлумачыцца таксама і тым, што хрысціянам не забаранялася будаваць з цэглы і камення, дык падобныя еўрапейскія пабудовы з дрэва сустракаюцца рэдка.

Вышыня сцен асноўнай залы складала 7,2 м. Скляпенні ўзвышаліся на 14 метраў і былі падзелены арнаментаванымі балюстрадамі на тры ярусы. Кожны ярус складаўся з некалькіх закручаных секцый, аблямаваных драўлянымі панэлямі, якія складалі купалападобныя скляпенні. Купал падтрымліваўся чатырма драўлянымі калонамі, якія атачалі біму, і тросамі ўверсе[4].

Каўчэг Запавету ўяўляў сабой майстэрскі зробленую размаляваную шматярусную пушку з разьбой, калонамі, барэльефамі-менорамі, вазамі, россыпамі кветак, вежамі, скрыжалямі дзесяці запаведзяў і арлом[4].

На пачатку XIX стагоддзя купалападобныя скляпенні былі пафарбаваны ў цёмна-сапфіравы колер, пакрыты «бліскучымі» залатымі зоркамі. Сцены былі пафарбаваны ў простым трамплей(фр.) бел.-стылі дзеля падабенства з класічнымі мураванымі будынкамі[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Семянчук Г. Воўпа // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 141. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Carol Herselle Krinsky. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. — С. 225.
  3. Thomas C. Hubka. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. — С. 63.
  4. 1 2 3 4 5 6 Maria and Kazimierz Piechotka. Heaven’s Gate: Wooden Synagogues in the Territory of the Former Polish-Lithuanian Commonwealth. — Warsaw: Institute of Art, Polish Academy of Sciences, Wydawnnictwo Krupski I S-ka, 2004. — С. 362—370.
  5. Maria and Kazimierz Piechotka. Heaven’s Gate: Wooden Synagogues in the Territory of the Former Polish-Lithuanian Commonwealth. — Warsaw: Institute of Art, Polish Academy of Sciences, Wydawnnictwo Krupski I S-ka, 2004. — С. 64.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Колішнія сінагогі Беларусі
Катэгорыя·Драўляныя сінагогі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Воўпа