Восем прынцыпаў іерогліфа Юн (кіт. 永字八法, піньінь Yǒngzì Bā Fǎ, яп. 永字八法/えいじはっぽう, эйдзі хаппо: кор. 영자팔법/永字八法, ёнъджапальбоp) — восем найпрасцейшых рыс стылю кайшу, якія разам утвараюць іерогліф 永, «вечнасць». Лічыцца, што пастаянная практыка напісання гэтага іерогліфа дапамагае дасягнуць прыгажосці ў каліграфіі шляхам асваення пэўных прыёмаў руху пэндзля. Кожны з васьмі элементаў магчыма пераўтварыць у ключы, якія складаюць іншыя іерогліфы[1].
Восем прынцыпаў паходзяць з ранейшай сістэмы “Сямі элементаў” (七勢, qī shì), якія былі створаны каліграфкай Вэй Шо (衛鑠, Wèi Shuò) з дынастыі Цзінь. Вучэнне было працягнута паэтам дынастыі Тан Лю Цзун’юанем у працы «Пахвала васьмі прынцыпам юн» (永字八法頌, yǒngzìbāfǎ sòng)[2].