.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаас. Яго Высокапраасвяшчэнства архібіскуп Вольфганг Гаас (ням.: Wolfgang Haas, 7 верасня 1948) — ліхтэнштэйнскі прэлат. Каад’ютар біскупа Кура з 25 сакавіка 1988 па 22 мая 1990. Біскуп Кура з 22 мая 1990 па 2 снежня 1997. Архібіскуп Вадуца са 2 снежня 1997.
Пасвечаны ў святары 7 красавіка 1974 года ў швейцарскім горадзе Кур. 25 сакавіка 1988 года па просьбе біскупа гэтага горада Іаханеса Фондэраха быў прызначаны на пасаду каад’ютара. 22 мая 1990 года ён сам стаў біскупам горада Кур.
2 снежня 1997 года Папа Рымскі Ян Павел II прызначыў яго на пасаду новаўтворанай архідыяцэзіі Вадуца. Гаас вядомы сваімі сяброўскімі адносінамі і падтрымкай кансерватыўнага брацтва Св. Пятра.