wd wp Пошук:

Вольтаў слуп

Вольтаў слуп

Вольтаў слуп — прылада для атрымання электрычнасці, якая выкарыстоўвалася на заранку электратэхнікі.

У 1800 годзе італьянскі вучоны Алесандра Вольта апусціў у слоік з кіслатой дзве пласцінкі — цынкавую і медную — і злучыў іх дротам. Пасля гэтага цынкавая пласціна пачала растварацца, а на меднай сталі вылучацца бурбалкі газу. Вольта выказаў здагадку і паказаў, што па дроце працякае электрычны ток.

Так быў вынайдзены «элемент Вольта» — першы гальванічны элемент. Для зручнасці Вольта надаў яму форму вертыкальнага цыліндру (слупа), які складаўся са злучаных паміж сабой кольцаў цынку, медзі і сукна, прамочаных кіслатой. Вольтаў слуп вышынёю ў паўметра развіваў напружанне, адчувальнае для чалавека.

Паведамленне аб адкрыцці было апублікавана ў лісце Вольта прэзідэнту Лонданскага Каралеўскага таварыства Бэнксу і зрабіла сенсацыю не толькі ў навуковым свеце. Напалеон запрасіў Вольта ў Парыж, асабіста прысутнічаў на дэманстрацыі вопыту, абсыпаў узнагародамі і ўшанаваннямі.

Дзякуючы гэтым першым батарэям пастаяннага току былі неадкладна зроблены два значныя адкрыцці:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя фізікі
Катэгорыя·1800 год у навуцы
Катэгорыя·Гальванічныя элементы