Вольга Уладзіміраўна Петрашова (нар. 27 снежня 1968, Кізел, Пермская вобласць, РСФСР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].
Нарадзілася 27 снежня 1968 года ў г. Кізел Пермскай вобласці РСФСР.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працавала настаўнікам пачатковых класаў Батаеўскай пачатковай школы Хоцімскага раёна, настаўнікам рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Хоцімска, інспектарам школ аддзела адукацыі Хоцімскага райвыканкама, загадчыцай дзіцячага садзіка № 3 г. Хоцімска, выконваючым абавязкі намесніка старшыні, намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
З’яўлялася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бельгія.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[3].
Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Замужам, мае сына і дачку.