wd wp Пошук:

Вольга Уладзіленаўна Сакалова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалова. Вольга Уладзіленаўна Сакалова (нар. 7 мая 1958, г. Львоў, Украіна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і архітэктараў Уладзілена і Клары Сакаловых. Скончыла ў 1979 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі С. Д. Філімонаў, І. А. Сітнікава). Працаваў у 19791990 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект»; у 19901997 гадах у «Белдзіпраздароўя»; у 19972004 гадах у ТАА «Сапоюр»; у 20052006 гадах у ТАА «Сентград»; з 2006 года ў ТАА «КВ-Праект».

Член Саюза архітэктараў з 1987 года.

Творчасць

Асноўныя працы: дзіцячая паліклініка па вул. Варанянскага ў г. Мінску (1990, пабудавана ў 19911992; сааўтар М. С. Волкаў); жылыя дамы па сістэме «КВ» у г. Мінску — жылы дом па вул. Бурдзейнага, 37; жылыя дамы па вул. Варанянскага, 25 і 27; жылыя дамы па вул. Адзінцова, 97 і 99; жылыя дамы па вул. Рафіева, 50 і 52 (19972004, пабудаваны ў 19992004; К. У. Сакалова, У. А. Сакалоў); жылыя дамы па сістэме «КВ» у Калодзішчах, Бараўлянах, (2006—2007; сааўтар У. А. Сакалоў); жылы дом па сістэме «КВ» у в/г Уручча (2006—2007; сааўтары Свянціцкая, У. А. Сакалоў); жылы дом па сістэме «КВ» у мікрараёне «Сухарава-5» (2006; сааўтар У. А. Сакалоў, Лушчыц); жылы дом па сістэме «КВ» у Серабранцы (2007—2008; сааўтар А. Пляскач); мадэрнізацыя 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі па вул. Даўгабродскай, 39 у Мінску (2007—2008; сааўтар А. Пляскач).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся ў Львове
Члены Беларускага саюза архітэктараў
Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Архітэктары XX стагоддзя
Архітэктары Беларусі
Архітэктары XXI стагоддзя
Архітэктары Мінска
Архітэктары паводле алфавіта
Асобы
Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Нарадзіліся ў 1958 годзе
Нарадзіліся 7 мая