wd wp Пошук:

Вольга Сяргееўна Худзенка

Вольга Сяргееўна Худзенка (нар. 12 мая 1992, Хойнікі) — беларуская вяслярка-байдарачніца, выступае за зборную Беларусі з 2011 года. Трохразовы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў у байдарцы-чацвёрцы (2012, 2016, 2020). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Вольга Худзенка нарадзілася 12 мая 1992 года ў горадзе Хойнікі, Гомельская вобласць. Актыўна займацца веславаннем пачала ва ўзросце чатырнаццаці гадоў у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву ў Мазыры, праходзіла падрыхтоўку пад кіраўніцтвам трэнера Міхаіла Аземшы, пазней трэніравалася ў старэйшага трэнера жаночай зборнай Генадзя Галіцкага. На спаборніцтвах прадстаўляе Гомельскую вобласць. Першага сур’ёзнага поспеху дамаглася ў 2011 годзе, калі пераможна дэбютавала на Кубку свету, выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце свету ў венгерскім Сегедзе (з чатырохмясцовай байдаркай на дыстанцыі 500 метраў), а таксама заваявала золата і бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе (з чацвёркай на 500 метраў і двойкай на 200 метраў).

У 2012 годзе Худзенка выйграла тры сярэбраныя медалі на першынстве Еўропы ў харвацкім Заграбе і дзякуючы чарадзе ўдалых выступленняў ганаравалася правы абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане. Удзельнічала ў заплывах на 500 метраў двухмесных і чатырохмясцовых байдарак, у першым выпадку ў пары з Марынай Палтаран вымушана была здавольвацца суцяшальным фіналам «Б» і ў канчатковым выніку размясцілася на дзявятай пазіцыі, тады як другім разам з Палтаран, Ірынай Памелавай і Надзеяй Папок дабралася да фінальнай стадыі і заваявала бронзу. «Мы доўга ішлі да гэтага медаля, многае перажылі. Але імкнуліся, стараліся, біліся да канца, хоць, прызнаюся, не асабліва разлічвалі падняцца на пастамент»[1]. Па выніках сезона ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

На паштовай марцы 2021 года Вольга Худзенка — другая злева ў ніжнім шэрагу

Пасля Алімпіяды спартсменка засталася ў асноўным складзе беларускай нацыянальнай каманды і брала ўдзел у найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах. Так, у 2013 годзе яна пабывала на чэмпіянаце свету ў нямецкім Дуйсбургу, дзе з чацвёркай стала бронзавай прызёркай у паўкіламятровай гонцы, а затым паўтарыла гэта дасягненне на еўрапейскім першынстве ў партугальскім Мантымор-у-Велью. Апроч гэтага, трыўмфальна выступіла на летняй Універсіядзе ў Казані, прывезла адтуль тры залатыя медалі, выйграныя ў трох розных дысцыплінах[2].

На Алімпійскіх гульнях 2016 года выйграла бронзавы медаль у чацверцы разам з Марынай Літвінчук, Надзеяй Ляпешка і Маргарытай Махневай.

Жыве і трэніруецца ў горадзе Мазыры. Вучылася на факультэце фізічнай культуры Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна[3].

Узнагароды і званні

Узнагароджана ордэнам Айчыны III ступені (2022)[4], ордэнам Пашаны (2016)[5], медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[6]. Удастоена ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

  1. Руслан Васільеў. «Маленькая сям’я» і яе «бронза»(нявызн.). Спартыўная панарама (8 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 мая 2014.
  2. Вольга Худзенка: «За Марыну Літвінчук было нават больш радасці, чым за сябе»(нявызн.) (недаступная спасылка). Спартыўная панарама (18 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
  3. Яўген Манарховіч. Вольга Худзенка, медалістка Алімпійскіх гульняў(нявызн.) (недаступная спасылка). Жыццё Палесся (31 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2016. Праверана 15 мая 2014.
  4. Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
  5. Указ № 450 ад 13 снежня 2016 г. «Аб узнагароджанні»
  6. Прэзідэнт уручыць узнагароды нацыянальнай сборнай па веславанні на байдарках і каноэ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ Беларусі
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта