wd wp Пошук:

Волменскі сельсавет

Во́лменскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Волма.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таўкачоўшчынскага сельсавета, у склад Падневіцкага сельсавета пералічана вёска Ратынцы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 красавіка 1962 года Івянецкі раён скасаваны, большая частка сельсавета з вёскай Волма перададзена ў склад Валожынскага раёна[2]. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Пральніцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Баброўнікі, Галабурды, Макасічы, Ойцінава, Суднікі, Шэлеўшчына[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна, з 12 жніўня 1970 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Путчынскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 659 чалавек[5], з іх 67,1 % — беларусы, 28,4 % — палякі, 3,8 % — рускія[6].

18 сакавіка 2011 года скасавана вёска Зуёўка[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў: аграгарадок Волма, вёскі Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Свідоўшчына, Сурціны, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18 марта 2011 г. № 65 Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івянецкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Валожынскага раёна