wd wp Пошук:

Вестник Нафтана

«Вестник Нафтана» (бел.: «Веснік Нафтана») — карпаратыўная штотыднёвая газета ААТ «Нафтан». Выдаецца ў Наваполацку і распаўсюджваецца па падпісцы на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Выходзіць на двух мовах — рускай і беларускай.

Гісторыя

Газета створана па ініцыятыве Вячаслава Якушава, генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» (2005—2011). Першы нумар «Вестника Нафтана» выйшаў у свет 15 снежня 2007 года[1]. У сувязі з далучэннем да ААТ «Нафтан» ААТ «Палімір» у 2008 годзе «Вестник Нафтана» прыняў у свой склад супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Полимировец» (2002—2008).

«Веснік Нафтана» ў 2010 годзе абзавёўся сайтам[2]. З 2018 года артыкулы пра галоўныя падзеі вытворчага жыцця буйнейшага нафтахімічнага комплексу Беларусі перакладаюца на англійскую мову[3].

На радыё «Нафтан» (98,1 FM) з верасня 2018 года рэгулярна выходзяць у эфір выпускі інфармацыйнай праграмы і перадачы «Добро пожаловать», якія рыхтуе рэдакцыйны калектыў[4][5]. Газета актыўна працуе ў сацыяльных сетках: ВКонтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram и Telegram. Відэарэпартажы аб усіх значных для прадпрыемства падзеях размяшчаюцца на YouTube-канале газеты.

Змест

Газета прапануе чытачам аб’ектыўную і дакладную інфармацыю пра жыццё ААТ «Нафтан» (у тым ліку завод «Палімір»), а таксама канцэрна «Белнафтахім». Асвятляюцца навіны вытворчасці, грамадска-палітычнага, сацыяльна-культурнага і спартыўнага жыцця. Публікуюцца матэрыялы, прысвечаныя лепшым работнікам прадпрыемства і яго гісторыі. Кожны нумар газеты змяшчае каля 20 аўтарскіх артыкулаў.

Узнагароды

У Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая літара» у 2008 і 2009 гадах «Веснік Нафтана» увайшоў у тройку прызёраў у намінацыі «Найлепшая шматтыражная газета».

Неаднаразова «Веснік Нафтана» называўся ў ліку лепшых выданняў па выніках творчых конкурсаў, якія ладзяцца канцэрнам «Белнафтахім» і Рэспубліканскім камітэтам Белхімпрафсаюза[6][7].

Фармат газеты

Выходзіць на крэйдаванай паперы ў поўнакаляровым адлюстраванні на 8 палосах. Фармат — А3.

Галоўныя рэдактары

Зноскі

  1. http://gazeta.naftan.by/vestnik-naftana-10-let-vmeste-s-vami
  2. http://www.novopolotsk.by/content/view/2149/
  3. http://gazeta.naftan.by/vestnik-naftana-teper-i-na-anglijskom
  4. http://gazeta.naftan.by/vestnik-naftana-mozhno-ne-tolko-chitat-smotret-no-i-slushat
  5. http://gazeta.naftan.by/vestnik-naftana-rasshiryaet-granicy
  6. http://gazeta.naftan.by/dvazhdy-the-best-pobednaya-arifmetika-vestnika-naftana
  7. http://www.shinnik.by/serebro-respublikanskogo-konkursa Архівавана 24 кастрычніка 2019.
  8. http://www.novaya.by/2017/12/15/vestniku-naftana-10-let/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·2007 год у Беларусі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Культура Наваполацка
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта