wd wp Пошук:

Верхняе Чэрніхава

Ве́рхняе Чэ́рніхава[1] (трансліт.: Vierchniaje Černichava, руск.: Верхнее Чернихово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета.

Гісторыя

Царква ў 1916 годзе. Мікалай Шылаў

У другой палове XIX — пачатку XX ст. побач з вёскай, на ўзвышшы Рдултоўскія заклалі новы сядзібава-паркавы комплекс у Верхнім Чэрніхава. Пры заездзе на сядзібу стаяла прыдарожная капліца, ліпавыя прысады вялі да капліцы-пахавальні Рдултоўскіх.

Капліца-пахавальня Рдултоўскіх уяўляе сабой атынкаваны будынак 8 на 10 м, нагадвае склеп, напалову засыпаны зямлёй. Яго фасад упрыгожаны чатырма калонамі і завершаны франтонам. Адсюль садовая сцежка вяла праз парк да дому, які з’яўляўся цэнтрам кампазіцыі.

Вакол знаходзіўся фальварак, рэшткі якога захаваліся да нашых дзён. Сядзібная вось заканчвалася двума спалучанымі міжсобку вадаёмамі, якія жывіліся вадой з крыніцы[2].

Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[3].

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Чэрніхава. Сляды спадчыны
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Верхняе Чэрніхава
Рдултоўскія
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вольнаўскі сельсавет