Верталё́таносец — разнавіднасць авіяносцаў, спецыяльна прызначаная для нясення верталётаў, самалётаў ВУП і таму не мае самалётнага узлётна-пасадачнага абсталявання (катапульт, пасадачных трасоў). Як правіла, адначасова з’яўляецца супрацьлодкавым, альбо дэсантным караблём. Можа мець у складзе авіякрыла некалькі самалётаў з вертыкальным або звышкароткім узлётам.