wd wp Пошук:

Вернігеродэ

Вернігеродэ (ням.: Wernigerode) — горад у Германіі ў федэральнай зямлі Саксонія-Ангальт.

Агульныя звесткі

Насельніцтва, у 2001 г. складала 34863, да чэрвеня 2004 г. скарацілася да 34521 чал.

Плошча: 125,17 км²

Гістарычная даведка

Першае селішча на месцы Вернігеродэ з’явілася ў перыяд высечкі лясоў (IX—XII ст.). Па сведчанні хронікі 1566 года «Варынгеродэ» існавала ўжо ў 938 годзе. Першае пісьмовае згадванне аб Вернігеродэ сустракаецца ў дакументах 1121 года, калі граф Адальберт з Хаймара пад Хільдэсхаймам абраў Вернігеродэ для сваёй рэзідэнцыі. Адначасова ён пачаў будаваць крэпасць — папярэднік цяперашняга замка.

Зноскі

  1. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 1 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гарады Саксоніі-Ангальт
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных