Вера ў справядлівы свет (англ.: Belief in a just world; таксама гіпотэза справядлівага свету, феномен справядлівага свету) — сфармуляваны Мелвінам Лернерам(англ.) бел. сацыяльна-псіхалагічны феномен, які выяўляецца ў веры ў тое, што свет уладкаваны справядліва, і людзі ў жыцці атрымліваюць тое, што заслугоўваюць ў адпаведнасці са сваімі асабістымі якасцямі і ўчынкамі[1]: добрыя людзі ўзнагароджваюцца, а дрэнныя — караюцца[2].
Ахвяры злачынстваў або правапарушэнняў часта абвінавачваюцца у тым, што яны сваімі дзеяннямі спрыялі здзяйсненню супрацьпраўных дзеянняў супраць іх. Так, напрыклад, задушаная да смерці паважаная ў грамадстве дэманстранка была абвінавачаная ў тым, што яна сама вінаватая ў сваёй бядзе, паколькі сваімі дзеяннямі парушала права кіроўцы на перасоўванне па дарогах[3]. Згвалтаваная незнаёмцам, які прабраўся ў яе дом, жанчына была абвінавачаная ў тым, што яна сама была вінаватая з-за сваіх дрэнных манер або што яна абрала няправільнае месца для пражывання. Лернер у 1966 годзе ў сваёй сумеснай працы з Кэралайн Сіманз[4] выказаў здагадку, што асновай тэндэнцыі вінаваціць ахвяр у непрыемнасцях, якія адбыліся з імі, з’яўляецца імкненне да справядлівасці. У гэтай працы навукоўцы назіралі, што ў тых сітуацыях, калі навакольныя разумеюць, што могуць эфектыўна скампенсаваць пакуты ахвяры, яны робяць гэта, спачуваючы ёй. Але ў выпадку, калі было зразумела, што ахвяра працягне пакутаваць, людзі прыпісваюць ёй негатыўныя рысы. Аўтары прыйшлі да высновы, што і падбадзёрваючая, і няўхвальная рэакцыя на адрас ахвяры выцякае з імкнення да справядлівасці. Яны выказалі здагадку, што людзям неабходная вера ў тое, што свет, у якім яны жывуць, з’яўляецца справядлівым, і людзі ў ім атрымліваюць тое, што заслугоўваюць. Няспынныя пасля заканчэння правапарушэння пакуты нявіннай ахвяры, якія людзі не могуць адэкватна скампенсаваць, супярэчаць гэтай веры і патрабуюць абгрунтавання. Гэтая вера ўплывае на тое, як людзі рэагуюць на навакольныя іх справядлівасць і несправядлівасць[5].
Гэтая гіпотэза выклікала дэбаты, а для яе праверкі быў выраблены шэраг даследаванняў, якія былі падагулены ў аглядным артыкуле Лернера і Мілера (Dale T. Miller) «Даследаванні і працэс атрыбутавання справядлівага свету: погляд назад і наперад» 1978 года[6] і кнізе «Вера ў справядлівы свет: фундаментальны зман»[7] 1980 года[5].