wd wp Пошук:

Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава

Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава (1866-1948) — расійская і савецкая тэатральная актрыса, педагог, мемуарыст. Народная артыстка СССР (1939). Лаўрэат Сталінскай прэміі l ступені (1943). Кавалер ордэна Леніна (1946).

Біяграфія

Нарадзілася 5 (17) траўня 1866 года ў Санкт-Пецярбургу. З тэатральнай дынастыі Самойлавых. Акцёрскаму мастацтву вучылася ў сваёй цёткі — актрысы Н. В. Самойлавай. Выступала пад прозвішчам бацькі — Мічурына. Амплуа — «свецкая дама». З 1886 года — актрыса Александрынскага тэатра (у 1920—1991 — Ленінградскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя А. С. Пушкіна).

З 1918 года — адна з кіраўнікоў Школы рускай драмы пры Александрынскім тэатры. У гады вайны падчас блакады засталася ў Ленінградзе, вяла актыўную грамадскую і творчую дзейнасць, выступала ў канцэртах, спектаклях «Тэатра ля мікрафона». Атрыманую ў 1943 годзе Сталінскую прэмію першай ступені ў памеры 100 000 рублёў актрыса перадала ў Фонд абароны Ленінграда (Газета «Весткі», 27 мая 1943 года).

Аўтар мемуараў «Паўстагоддзя на сцэне Александрынскага тэатра» (1935) і «Шэсцьдзесят гадоў у мастацтве» (1946).

Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава памерла 2 лістапада 1948 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахавана на Ціхвінскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Зноскі

  1. 1 2 Мичурина-Самойлова Вера Аркадьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Мичурина-Самойлова Вера Аркадьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе