wd wp Пошук:

Вераніка Анатолеўна Чаркасава

Вераніка Анатолеўна Чаркасава (12 студзеня 1959 — 20 кастрычніка 2004, Мінск) — беларуская журналістка.

Біяграфія

Дзяцінства

Ніка, так яе называлі бацькі, з маленства расла ў творчай атмасферы. Яе маці, Дзіяна Чаркасава, працавала ў газеце «Голас Радзімы», бацька, Анатоль Чаркасаў, таксама быў журналістам і пісьменнікам, займаўся перакладамі. У апошніх класах яна друкавалася ў «Голасе Радзімы» са сваімі першымі нататкамі.

Кар’ера

Яна працавала ў незалежнай беларускай прэсе, праводзіла журналісцкія даследаванні, пісала на сацыяльныя тэмы (пра праблемы «простага чалавека», секты, цыганскую меншасць і г.д.), таксама напісала некалькі артыкулаў на тэму незаконнага гандлю зброяй паміж Беларуссю і Іракам.

Пасля заканчэння журфаку БДУ (кірунак «Радыё і тэлебачанне»), пачала працаваць у моладзевай рэдакцыі БТ. Займалася дакументалістыкай. Самыя знакамітыя дакументальныя фільмы — пра Максіма Багдановіча, пра Сяргея Мяржынскага, а таксама пра бацьку, Анатоля Чаркасава. Пэўны час яна разам з будучым мужам Дзмітрыем Філімонавым працавала над праграмай «Крок».

На пачатку 1990-х Чаркасава развіталася з БТ і прыйшла ў «Голас Радзімы». Потым працавала ў незалежных выданнях: «Имя», «Белорусская деловая газета», «Наша Свабода» потым у «БелГазеце» (19952003, намесніца галоўнага рэдактара), апошні год працавала ў незалежнай газеце «Салідарнасць».

Забойства

20 кастрычніка 2004 года была забітая ва ўласнай кватэры ў Мінску. Забойца нанёс каля 20 нажавых удараў. Вераніка Чаркасава пахаваная на Каладзішчанскіх могілках.

Следства

Праваахоўныя органы лічаць, што да забойства можа быць датычны сын В. Чаркасавай Антон Філімонаў. У цяперашні час яго месцазнаходжанне невядома. У красавіку 2006 года малады чалавек быў асуджаны па арт. 221 УК (выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер) на два з паловай гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. 16 мая 2007 года ў адносінах А. Філімонава была ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 147 УК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Аднак ён да таго часу ўжо знік.

8 лютага 2007 года ў сувязі з неўстанаўленнем асоб, якія падлягаюць прыцягненню ў якасці абвінавачваных, расследаванне крымінальнай справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай было прыпынена, аднак аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне акалічнасцяў злачынства і вышук датычных да яго асоб, працягваюцца.

11 чэрвеня 2007 года была вынесена пастанова аб прыцягненні А. Філімонава ў якасці абвінавачванага. Пракуратура Першамайскага раёна Мінска санкыянавала зняволенне А. Філімонава пад варту. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў стаўленні яго было прыпынена 16 ліпеня 2007 года ў сувязі з тым, што абвінавачваны схаваўся ад органаў крымінальнага пераследу.

Зноскі

  1. http://www.rferl.org/content/article/1055453.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нераскрытыя забойствы ў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ