wd wp Пошук:

Венскі міжнародны цэнтр

Міжнародны Венскі Цэнтр

Венскі міжнародны цэнтр ці проста «Горад ААН» (Vienna International Centre[1], VIC; UNO-City) — комплекс будынкаў, дзе размешчаныя шматлікія арганізацыі ААН у Вене. З’яўляецца трэцяй рэзідэнцыяй ААН ў свеце, пасля Нью-Ёрка і Жэневы.

Комплекс будынкаў быў спраектаваны архітэктарам Ёханам Штаберам (Johann Staber) і пабудаваны ў 1973-1979 гадах. Міжнародны цэнтр размешчаны ў Донаўштадце, на левым беразе Дуная.Ідэя яго стварэння была прапанаваная прэм’ер-міністрам Бруна Крайскім.

Комплекс складаецца з шасці вежаў у форме літары Y, якія атачаюць цэнтральны канферэнц-будынак. Агульная плошча складае 230 000 м², а самая высокая вежа налічвае 28 паверхаў (120 м). Тут працуюць каля 5000 чалавек.

Арганізацыі

Зноскі

  1. Афіцыйная назва выкарыстоўвае брытанскі варыянт слова (centre), прытрымліваючыся пагадненняў ААН

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Славутасці Вены
Катэгорыя·Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вены
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96