wd wp Пошук:

Венецыянскі заліў

Венецыянскі заліў на карце

Венецыянскі заліў (італ.: Golfo di Venezia, харв.: Beneški zaliv) — заліў у паўночнай частцы Адрыятычнага мора паміж дэльтай ракі По ў паўночнай Італіі і паўвостравам Істрыя ў Харватыі. Абмывае берагі Італіі, Славеніі і Харватыі.

Геаграфія

Сярэдняя глыбіня заліва 34 метра. У яго ўпадаюць рэкі Таглімента, Піяў, Адыджэ і Брэнт.

Галоўнымі гарадамі, якія ляжаць на ўзбярэжжы заліва, з’яўляюцца Венецыя, Трыест, Чыёджыя і Пула.

Гісторыя

Венецыянскі заліў, верагодна, атрымаў сваю назву з таго часу, калі Венецыянская рэспубліка атачала большую частку паўночнага Адрыятычнага мора.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Залівы Італіі
Катэгорыя·Залівы Адрыятычнага мора