wd wp Пошук:

Вендэлін Вернер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вернер.

Вендэлін Вернер (ням.: Wendelin Werner; нар. 23 верасня 1968) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі 2006 года. У 2008 годзе абраны членам Французскай акадэміі навук, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2020).

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Кёльне. У 1977 годзе атрымаў францускае грамадзянства. У 1993 годзе ва Універсітэце імя П’ера і Марыі Кюры абараніў доктарскую дысертацыю. З 1991 па 1997 гады працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі.

Філдсаўскай прэміяй адзначаны ўклад у вывучэнне стахастычнай эвалюцыі Лёўнера, геаметрыі двухмернага броўнаўскага руху і канформнай тэорыі поля.

У 1982 годзе зняўся ў мастацкім фільме «Прахожая з Сан-Сусі» з удзелам Ромі Шнайдэр.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1026762294 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  4. Agence bibliographique de l’enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentationMontpellier: ABES, 2001. Праверана 14 верасня 2017.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Werner_Wendelin
  7. https://royalsociety.org/news/2020/04/outstanding-scientists-elected-as-fellows-and-foreign-members-of-the-royal-society/ Праверана 30 красавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Германіі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёльне
Катэгорыя·Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны