wd wp Пошук:

Велікоднае яйка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Велікоднае яйка (значэнні).

Велікодныя яйкі ў тэрманалепках
Велікоднае яйка ў Барселоне

Велікоднае яйка — спецыяльна размаляваныя яйкі, якія дораць адзін аднаму на Вялікдзень.

Велікодныя яйкі з’яўляюцца атрыбутам аднаго з галоўных рэлігійных святаў хрысціян — дня памінання цудоўнага Уваскрэсення раскрыжаванага на крыжы Ісуса Хрыста.

Паводле падання, першае велікоднае яйка Святая роўнаапостальная Марыя Магдаліна паднесла рымскаму імператару Тыберыю. Калі Марыя прыйшла да Тыберыя і аб’явіла пра Уваскрасенне Хрыста, імператар сказаў, што гэта так жа немагчыма, як і тое, што курынае яйка будзе чырвоным, і пасля гэтых слоў курынае яйка, якое ён трымаў, стала чырвонага колеру.

Традыцыі

У хрысціянстве

Яшчэ задоўга да з’яўлення хрысціянства старажытныя народы лічылі яйка правобразам Сусвету — з яго нарадзіўся свет, навакольны чалавеку. Стаўленне да яйка як да сімвалу нараджэння адбілася ў вераваннях і звычаях егіпцян, персаў, грэкаў, рымлян. У славянскіх народаў яйка асацыіравалася з урадлівасцю зямлі, з вясновым адраджэннем прыроды. Даследчыкі маляванак адзначаюць, што на пісанках адлюстраваны архаічныя ўяўленні славян аб сусвеце, і, як відаць, пісанкі існавалі ў славян да прыняцця хрысціянства. У ранніх царкоўных дакументах, у прыватнасці Пазнаньскім сінадальнай статуце Андрэя Ласкаржа, які выкрываў паганскія перажыткі славян, смяротным грахом лічыцца ў велікодны час «… уручаць яйкі і іншыя падарункі…»[крыніца?].

У хрысціянскай традыцыі звычай фарбаваць яйкі звязаны з імем рымскага імператара Марка Аўрэлія. У дзень, калі нарадзіўся Марк Аўрэлій, адна з курыц, якія належылі яго маці, нібыта знесла яйка, пазначанае чырвонымі кропкамі. Шчаслівае прадвесце было вытлумачана як нараджэнне будучага імператара. З 224 года ў рымлян стала звычаем пасылаць у якасці віншавання адзін аднаму афарбаваныя яйкі. Хрысціяне перанялі гэты звычай, уклаўшы ў яго іншы сэнс: чырвоны колер мае асаблівую сілу, бо яйка ў велікодныя святы афарбавана крывёю Хрыста.

Іншая легенда фарбавання яек гаворыць: пасля смерці Хрыста сем іудзеяў сабраліся на банкет. Сярод страў былі смажаная курыца і звараныя ўкрутую яйкі. Падчас балю адзін з тых, хто сабраўся, успомніўшы пра пакаранага, сказаў, што Ісус уваскрэсне на трэці дзень. На гэта гаспадар хаты запярэчыў: «Калі курыца на стале ажыве, а яйкі стануць чырвонымі, тады ён уваскрэсне». І ў тое ж імгненне яйкі змянілі колер, а курыца ажыла.

Трэцяя легенда сцвярджае, што гэта Дзева Марыя, каб пацешыць немаўля Ісуса, першай пачала афарбоўваць яйкі.

Яшчэ адна легенда звязвае гэты звычай з імем французскага караля Людовіка Святога, натхніцеля крыжовых паходаў. Вызвалены з палону, ён рыхтаваўся вярнуцца на радзіму. Перад яго ад’ездам быў уладкованы баль, на якім сярод іншых страў былі яйкі, размаляваныя ў розныя колеры.

Па адной з версій, звычай звязаны з Вялікім постам. У яго працягу згодна з правіламі грэчаскіх праваслаўных Цэркваў нельга ўжываць у ежу многія прадукты і яйкі ў тым ліку. Народ, жадаючы захаваць яйкі, варыў іх, а каб не блытаць з не варанымі — афарбоўваюць, пераважна выкарыстоўваючы натуральныя фарбавальнікі. Неўзабаве жыццёвая патрэба ператварылася ў традыцыю, што суправаджае велікоднае свята.[1]

У зараастрызме

У Іране існуе даўняя традыцыя фарбаваць яйкі на Наўруз.

Віды ўпрыгожвання яек

Беларуская пісанка
Каб шкарлупіна яек пачырванела, іх вараць разам з шалупіннем рэпчатай цыбулі

Яйкі, афарбаваныя ў адзін колер, называліся фарбаванкамі; калі на агульным каляровым фоне пазначаліся плямы, палоскі, кропка іншага колеру — гэта была крапанка. Яшчэ былі пісанкі — яйкі, размаляваныя ад рукі сюжэтнымі або арнаментальнымі ўзорамі.

Пісанкі — гэта больш складаны спосаб размалёўвання яек. На сырым халодным яйку выводзяць узоры гарачым воскам пры дапамозе стальнога пярца. Зрабіўшы ўзор, яйка мачаюць у разведзеную халодную фарбу, пачынаючы з самай светлай, абціраюць і робяць новы ўзор воскам, і зноў мачаюць у іншую фарбу. Калі ўсе ўзоры выведзеныя, трэба асцярожна «стапіць» воск з яйка — ці над полымем газавай гарэлкі, ці над свечкай. Па меры таго як воск растае, яго трэба выціраць мяккай паперкай ці анучкай.

Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя «пісанкі» былі вельмі папулярныя і любімыя. Распісванню яек прысвячалі шмат часу, за гэтым заняткам сям’я праводзіла ўвесь вечар Вялікага Чацвярга, так як у Страсную пятніцу пяклі кулічы, а ў ноч з Вялікай Суботы на Нядзелю асвячалі. «Пісалі» яйкі спецыяльнымі каляровымі фарбамі і спецыяльнымі маленькімі кручкамі з тонкага дроту, якія мачалі ў распалены воск… Распісаныя такім чынам яйкі афарбоўваліся ў месцах, не кранутых воскам. Часам на рознакаляровыя афарбаваныя яйкі наклейвалі з залацістай або серабрыстай фальгі разнастайныя ўзоры і ўпрыгожвання.

Натуральныя фарбавальнікі

Цікавыя факты

Фарбаваныя яйкі да свята Наўруз

Галерэя

Гл. таксама

Віртуальнае велікоднае яйка

Зноскі

  1. Пасхальные яйца Архівавана 19 ліпеня 2011. // Все о праздниках Архівавана 29 красавіка 2011.
  2. Encyclopædia Iranica: Festivals i. Zoroastrian
  3. Гигантское Пасхальное яйцо изо льда Архівавана 10 мая 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён
Вялікдзень у славянскай традыцыі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Наўрыз
Вялікдзень
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Велікодная ежа
Яйка