Вевярэск — летапісны горад, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» у канцы XIV ст. сярод гарадоў ВКЛ.
У даследчыкаў няма адзінага пункту гледжання наконт месцазнаходжання гэтага горада. Рускі гісторык М. М. Ціхаміраў(руск.) бел. адносіў яго да ліку загадкавых. Археолаг В. В. Сядоў атаясамліваў летапісны Вевярэск з гарадзішчам каля в. Касцянева Шчучынскага раёна і лічыў, што назва горада паходзіць ад гідроніма — назвы р. Ваверка (левы прыток р. Лебяда, што ўпадае ў Нёман). Ён меркаваў, што горад загінуў у выніку нашэсця ў ХІІІ ст., а частка ўратаваных жыхароў заснавала сучаснаю Ваверку. Але малаімаверна, каб гідронім даў назву паселішчу, ад якога р. Вавёрка працякае за 16 — 18 км. Больш верагодна, што летапісны Вевярэск існаваў на месцы сучаснай в. Ваверка Лідскага раёна, што размяшчаецца на р. Вавёрка. У дакументах XVI ст. упамінаецца пад назвай Гарадзішча.