wd wp Пошук:

Ваўпянка

Ваўпя́нка[1] — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 165 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Шніпава, цячэ па Ваўкавыскім узвышшы, упадае ў Воўпаўскае вадасховішча каля вёскі Воўпа (створана на рацэ Рось у сутоках з Ваўпянкай). Даліна выразная, трапецападобнай формы, шырынёй 0,4—0,6 км. Схілы даліны ўмерана стромкія. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае (0,5 км ніжэй вёскі Бойдаты да вёскі Воўпа). Берагі ўмерана стромкія. Каля вёскі Цярэшкі створана сажалка (плошча 0,06 км²).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прытокі Росі