wd wp Пошук:

Ваўн-Маўн

Ваўн-Маўн (на валійскай мове «тарфяная пустка») — археалагічны помнік у Пембрукшыры на захадзе Уэльса. Прыкладна за 1,5 км на паўднёвы захад ад Брынберыяна[1]. Займае ўчастак верасовай пусткі на паўднёвых схілах 339-метровага пагорка Кнук-ыр-Хыд (Cnwc yr Hŷdd), на поўнач ад шырокага паўночна-заходняга грэбня хрыбта Прэселі.

Археолаг Майк Паркер Пірсан сцвярджае, што каля 3400—3200 гадоў да н. э. тут стварылі неалітычны каменны круг, які да 2120 года да н. э. разабралі, перамясцілі і сабралі ў Стоўнхенджы.[2][3] Дыяметр круга каля 360 футаў (110 м), ён трэці паводле дыяметра каменны круг у Вялікабрытаніі. Быў складзены з далерытавых блакітных камянёў, верагодна, здабытых у суседнім Карн-Менін.

На месцы былога каменнага круга засталося чатыры менгіры (вертыкальных каменя), два стаячых і два ўпалых. Паблізу знаходзяцца менгіры Troed y Rhiw. Побач, на захад ад асноўнай групы, адзіночны менгір — «Камень Ваўн-Маўн», вышынёй каля 2,3 метры.[4]

Помнік і яго сувязь са Стоўнхенджам былі тэмай перадачы BBC Two «Стоўнхэндж: страчаны круг» з прафесарам Эліс Робертс, трансліраванай 12 лютага 2021 года.[5]

Зноскі

  1. Coflein: Waun Mawn. Праверана 12 лютага 2021.
  2. Pearson, M., Pollard, J., Richards, C., Welham, K., Kinnaird, T., Shaw, D., Simmons, E., Stanford, A., Bevins, R., Ixer, R., Ruggles. C., Rylatt, J. and Edinborough, K. (2021). The original Stonehenge? A dismantled stone circle in the Preseli Hills of west Wales. Antiquity, 95(379), 85-103. doi:10.15184/aqy.2020.239
  3. Stonehenge: Did the stone circle originally stand in Wales? . Праверана 12 лютага 2021.
  4. Waun Mawn Standing Stones, Pembrokeshire: Photos & Visiting Information. Праверана 13 лютага 2021.
  5. Stonehenge: The Lost Circle Revealed. Праверана 13 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Уэльс
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мегаліты Вялікабрытаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96